Cat

cat — утыліта UNIX, друкуе паслядоўна паказаныя файлы (ці прылады), такім чынам, аб’ядноўваючы іх у адзіны струмень. Калі замест імя файла адзначана «-», то чытаецца стандартны увод.

  cat a.txt  b.txt > abc.txt
  cat /dev/null > file_to_clear.txt

Часам (у вучэбных прыкладах) ужываецца ў якасці першага элемента канвеера апрацоўкі тэксту ўтылітамі sed, awk і гэтак далей, хоць у большасці выпадкаў яе можна замяніць аператарам '<' альбо перадачай імя файла ў якасці аргумента, што дазваляе пазбегнуць стварэння асобнага працэсу. Можа ужывацца ў наступных выпадках:

  • калі патрабуецца вывесці куды-небудзь файл без зменаў;
  • калі патрабуецца аб’яднаць больш аднаго файла (напрыклад кавалкі аднаго файла, разбітага камандай split), альбо файл(ы) з струменем стандартнага уводу;
  • калі патрэбна прагледзець змест файла.

Developed by StudentB